BE RU EN

Беларуска здабыла «бронзу» ў шматборстве на ЧЕ ў мастацкай гімнастыцы

  • 3.06.2018, 20:41

Кацярына Галкіна прынесла Беларусі адзіную ўзнагароду на кантынентальным першынстве.

На чэмпіянаце Еўропы ў мастацкай гімнастыцы ў Гвадалахары беларуска Кацярына Галкіна здабыла бронзавую ўзнагароду ў шматборстве - 77,625 бала, піша pressball.by.

Золата здабыла расейка Арына Аверына - 79,250, срэбра ў яе сястры Дзіны - 77,750.

Гэта адзіная ўзнагарода беларусак-сеньёрак на кантынентальным першынстве - нашая каманда "групавічак" на п'едэстал падняцца не здолела.

Апошнія навіны