BE RU EN

NATO пачала маштабныя вучэнні на Балтыцы

  • 3.06.2018, 21:15

У Вільні стартавалі штогадовыя вучэнні Saber Strike.

Блізу 18 тысяч вайскоўцаў з 19 краін возьмуць удзел у вайсковых вучэннях NATO Saber Strike ("Удар шаблі") пад кіраўніцтвам ЗША, якія пачаліся ў нядзелю, 3 чэрвеня, з урачыстай цырымоніі ў Вільні. Вучэнні праводзяцца штогод з 2010 года. У іх возьмуць удзелу батальёны NATO пад кіраваннем ЗША, Нямеччыны, Вялікабрытаніі і Канады, размешчаныя ў краінах Балтыі і Польшчы, паведамляе DW.

"Яны (батальёны NATO - Рэд.) будуць адмыслова правераныя падчас Saber Strike, гэта прадэманструе згуртаванасць альянсу", - заявіў у Вільні брыгадны генерал войска ЗША Рычард Кофман. Адпрацаваць збіраюцца ўзаемадзеянне наземных і паветраных сіл, каб забяспечыць "неабходную прысутнасць там, дзе ў іх будуць мець патрэбу", заявіў генерал.

Між тым Польшча чакае адказ на прапанову заплаціць ЗША ад 1,5 да 2 млрд даляраў за стварэнне на яе тэрыторыі пастаяннай амерыканскай вайсковай базы. Дакумент з назвай "Прапанова аб пастаяннай прысутнасці ЗША ў Польшчы "распрацаваная" ў рамках мерапрыемстваў, накіраваных на паглыбленне абароннага супрацоўніцтва з ЗША, уключаючы павелічэнне прысутнасці амерыканскіх войскаў у Польшчы" ў 2018 годзе. Яна накіраваная ў Кангрэс ЗША, шэраг урадавых структур і аналітычных цэнтраў, у тым ліку прадстаўнікам Атлантычнай рады. Прадстаўнік Атлантычнай рады таксама пацвердзіў атрыманне дакумента.

У дакуменце падкрэсліваецца, што сталая прысутнасць у Польшчы бранятанкавай дывізіі войскаў ЗША неабходная "для стрымлівання ўсё больш напорыстай і небяспечнай пазіцыі Расеі, якая пагражае Еўропе". У польскім абаронным ведамстве таксама адзначаюць, што стварэнне сталай амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы адпавядае прынятай у ЗША ў 2017 годзе нацыянальнай абароннай дактрыне, якая "вызначае агрэсію Расеі як адну з галоўных пагроз ЗША і глабальнай стабільнасці".

Апошнія навіны