Трудо: Канада ўвядзе мыты на амерыканскія тавары
- 3.06.2018, 21:45
Мыты прынясуць шкоду эканомікам як ЗША, так і Канады, упэўнены канадскі прэм'ер-міністр.
Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо ўважае за абразлівую пастанову прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўвесці мыты на ўвоз у краіну сталі і алюмінію пад падставай абароны нацбяспекі Злучаных Штатаў. Пра гэта Трудо сказаў у эфіры канала NBC News 3 чэрвеня, піша gordonua.com.
Са слоў Трюдо, думка, што Канада можа пагражаць нацбяспецы ЗША, - "абразлівая і непрымальная". Канадскі прэм'ер упэўнены, што мыты прынясуць шкоду эканомікам абедзвюх краін.
Трудо дадаў, што Канада ўвядзе мыты на амерыканскія тавары ў адказ.
"Мы ўводзім тыя ж тыпы мыт на сталь і алюміній з ЗША. І мы таксама ўводзім мыты на спажывецкія тавары, гатовыя вырабы, якім канадцы лёгка знойдуць альтэрнатыву". - сказаў ён.
8 сакавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў загад аб увядзенні 25-адсоткавай мыты на ўвоз сталі і 10-адсоткавай - на ўвоз алюмінію. Ён назваў гэта "пытаннем нацыянальнай бяспекі". Тарыфы ўжо дзейнічаюць для Кітая, Расеі, Японіі, Украіны ды іншых краін.
"Голас Амерыкі" тлумачыў, што новыя захады могуць прывесці да глабальнай гандлёвай вайны.
9 сакавіка еўракамісар упытаннях гандлю Сэсілія Мальмстрэм заявіла, што Еўрапейскі звяз павінен быць вызвалены ад амерыканскіх абмежаванняў.
Намесніца міністра эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Наталля Мікольская адзначала, што Кіеў спрабуе дамовіцца з Вашынгтонам аб скасаванні мытаў на сталь.
1 траўня Трамп адклаў да 1 чэрвеня ўвядзенне мытаў на сталь і алюміній для Еўрапейскага звязу, Канады і Мексікі.
У Еўракамісіі заявілі, што гэтая пастанова падаўжае нявызначанасць на рынку.
1 чэрвеня ўвайшла ў дзеянне пастанова аб увядзенні мытаў для Еўразвязу, Канады і Мексікі. У сувязі з гэтым Канада і ЕЗ звярнуліся ў Сусветную арганізацыю гандлю.