BE RU EN

У Пермскім краі жыхароў абавязалі плаціць «падатак на дождж»

  • 30.06.2018, 20:10

Плата спаганяецца за ваду, што цячэ з дахаў па рынах і трапляе ў каналізацыю.

Жыхары горада Кунгура ў Пермскім краі звярнулі ўвагу на новы радок у аплатных дакументах за камунальныя паслугі, піша kasparov.ru,

Гаворка ідзе пра радок "АДП за сцёкавыя воды". Як распавяла жыхарка места, у кіроўнай кампаніі патлумачылі, што плата спаганяецца за ваду, якая цячэ з дахаў па рынах і трапляе ў каналізацыю.

Штомесячны кошт "паслугі" пры гэтым складае 7 расейскіх рублёў.

Начальнік аддзела працы з насельніцтвам Кунгурскага "Водаканалу" Роза Суляйманава паведаміла, што збор абсалютна законны.

"Ён спаганяецца на падставе загаду Рэгіянальнай службы тарыфаў ад 31 студзеня 2018 года, нумар СЭД-46-09-24-12 і ўвайшоў у дзеянне з 12 лютага. Агульнадамовыя патрэбы ў камунальных паслугах прапісаныя ў Жыллёвым кодэксе, а вышэйзгаданы загад зацвярджае разлік аб'ёму сцёкавых вод, якія трапляюць у каналізацыйную сістэму", - сказала Суляйманава.

Паводле ейных слоў, сцёкавыя вады ў каналізацыі - гэта і дажджавая вада, і наступствы аварый ва ўнутрыдамовых сетках.

Суляйманаву дадала, што плата будзе брацца цэлы год.

Апошнія навіны