Трамп: Да сустрэчы з Кім Чэн Ынам усё гатова
- 7.06.2018, 21:32
Гістарычны саміт у Сінгапуры адбудзецца 12 чэрвеня.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падрыхтоўка да яго сустрэчы з лідарам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам амаль завершаная і да саміту 12 чэрвеня ўсё гатова, паведамляе «Радыё Свабода». Такую заяву кіраўнік Белага дома зрабіў на перамовах з прэм'ерам Японіі Сіндза Абэ ў Вашынгтоне. Са слоў Трампа, саміт з паўночнакарэйскім лідарам стане паваротным момантам у гісторыі Паўночна-Усходняй Азіі.
У канцы траўня Трамп абвясціў пра адмову ад першай у гісторыі сустрэчы з Кім Чэн Ынам. Неўзабаве пасля гэтага прэзідэнт ЗША атрымаў ад паўночнакарэйскага лідара прыватны ліст, які пераканаў кіраўніка Белага дома змяніць свой пункт гледжання, і падрыхтоўка да саміта аднавілася.
Чакаецца, што галоўнай тэмай саміту стане ядзерная праграма Паўночнай Карэі. Вашынгтон выступае за безумоўную адмову Пхеньяна ад ядзернай зброі. Кім Чэн Ын намагае на тым, што дэнуклеарызацыю неабходна праводзіць паступова, у абмен на саступкі з боку ЗША.