На канапы ў VIP-памяшканні стадыёна «Дынама» выдаткавалі амаль $190 тысяч
- 9.06.2018, 20:48
Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці выдаткаў, звязаных з абсталяваннем стадыёна «Дынама».
Між іншым, апублікаваныя вынікі тэндэру на пастаўкі мяккай мэблі (канап) для VIP-памяшкання на Заходняй трыбуне (АІ2, АІ3). Як паказана на icetrade.by, адзін камплект канап вытворчасці «Бабруйскмэбля» абыдзецца арэне ў 372 839 рублёў 78 капеек (амаль 190 тысяч даляраў), піша журналістка Анастасія Зелянкова для «Салідарнасці».
У гэтай сувязі я прыгадала нядаўнюю паездка ў Нямеччыну на семінар «Футбол і культура футбольных заўзятараў у адкрытым грамадстве». Тады мы мелі магчымасць наведаць некалькі стадыёнаў Бэрліна, сярод якіх алімпійскі стадыён «Алімпіаштадыён», на якім двойчы праходзілі Гульні.
Асаблівае ўражанне зрабіла VIP-трыбуна. Насуперак чаканням яна была даволі простая і аскетычная. Самыя звычайныя крэслы. Ні табе аксамітных абівак, ні пазалочаных падлакотнікаў. Не кажучы ўжо пра «камплект канап за 190 тысяч даляраў».
А між тым менавіта тут падчас матчаў або іншых мерапрыемстваў размяшчаецца кіраўніцтва Нямеччыны, уключаючы канцлерку Ангелу Мэркель і федэральнага прэзідэнта Франка-Вальтэра Штайнмаера. На гэтай жа VIP-трыбуне сядзеў Папа Рымскі Бенедыкт XVI, калі наведваў краіну ў 2011 годзе. Вось гэта месца пад нумарам 1.
Зрэшты, справядлівасці дзеля заўважым, што ў свой час рэканструкцыя «Алімпіаштадыён» абышлася нятанна - у 242 млн еўраў. Куды пайшлі гэтыя грошы, становіцца зразумела, калі бачыш, наколькі зручным і сучасным з'яўляецца сёння стадыён. Улады паклапаціліся таксама пра тое, каб захаваць і асобна адрэстаўраваць кожную каменную пліту (стадыён быў пабудаваны ў 1936 годзе).
Пры гэтым ён абсталяваны самай сучаснай сістэмай відэаназірання, здольнай ва ўсіх падрабязнасцях разглядзець твар любога заўзятара,які сядзіць на трыбуне, і своечасова прадухіліць інцыдэнт.
Мае ідэальнае пакрыццё.
Зручныя распранальні (заўважце, таксама без празмернасцяў).
І нават трэніровачныя дарожкі і канферэнц-залы ў падземных паверхах будынка стадыёна.
Усё гэта з лішкам акупляецца тымі высокімі вынікамі, якія Нямеччына з году ў год дэманструе ў футболе. І лішні раз паказвае, што бывае, калі ўлады клапоцяцца пра развіццё спорту ў краіне, футбалістаў і заўзятараў, а не пра мяккія канапах для сваіх... (ну вы самі разумееце).