BE RU EN

Турцыя адгарадзілася ад Сірыі сцяной працягласцю ў 764 кіламетры

  • 9.06.2018, 21:49

Будаўніцтва апошняга ўчастка бетоннай сцяны завяршылася сёння.

Турцыя завяршыла будаўніцтва 764-кіламетровага ўчастка бетоннай загараджальнай сцяны ўздоўж мяжы з Сірыяй; усяго агульная мяжа паміж Сірыяй і Турцыяй складае 911 кіламетраў, і амаль усе іх плануецца перакрыць сцяной, паведамляе турэцкае агенцтва Anadolu (пераклад - zn.ua).

Мэта праекта, распачатага ў 2015 годзе - умацаванне бяспекі і барацьба з незаконнай міграцыяй. Усяго запланавана пабудаваць 826 кіламетраў сцяны.

Летась Турцыя ўжо збудавала 330-кіламетровую модульную сцяну на мяжы з Сірыяй і Іракам.

Апошнія навіны