СМІ: У Грузіі перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі
- 1.07.2018, 14:55
Паводле звестак Тбіліскай тэлекампаніі, у аўтобусе знаходзіліся 27 чалавек, а пацярпелі 10.
Аўтобус з беларускімі турыстамі трапіў у аварыю ў Грузіі, павеламляе 1 ліпеня «Рустави 2». Прычына ДТЗ пакуль невядомая, ёсць пацярпелыя. Яшчэ адно грузінскае СМІ Newposts пацвярджае, што ў салоне знаходзіліся беларускія турысты. Некаторыя рэсурсы пішуць, што турысты былі з Расеі.
Беларускія турысты пацярпелі ў выніку аўтамабільнай аварыі на перавале Гамборы. Аўтобус на аўтамабільнай дарозе Вазіані - Гамборы - Сухумі, якая злучае Тбілісі з горадам Сухумі, перакуліўся.
Шэсць пасажыраў пацярпелі, яны перададзеныя медыкам і адпраўленыя ў бальніцу Сухумі.
Паводле звестак Тбіліскай тэлекампаніі Imedi, у аўтобусе знаходзіліся 27 чалавек, а пацярпелі 10, паведамляе ТАСС.
На месцы працуюць ратавальнікі і паліцыя. МУС Грузіі распачала крымінальную справу праз парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі транспарту, што пацягнула прычыненне менш цяжкай або цяжкай шкоды здароўю альбо значную шкоду.