Дзе піва таннейшае: у Беларусі ці ва Украіне?
- 1.07.2018, 21:20
Калі турыст прыязджае ў іншую краіну, то яму хочацца пакаштаваць мясцовую ежу як больш танна і смачна.
Усё больш беларусаў адкрываюць для сябе прыгажосці прыроды і гістарычнай спадчыны Заходняй Украіны. Падчас адной такой паездкі хочацца пакаштаваць мясцовыя стравы і напоі, сярод іншага, піва. Myfin.by параўнаў кошты на хмельны напой беларускай вытворчасці ў Менску і ўкраінскай – у горадзе Бярдзічаве Жытомірскай вобласці.
Калі турыст прыязджае ў іншую краіну, дык яму хочацца пакаштаваць мясцовую ежу як больш танна і смачна. Гэта цалкам натуральнае жаданне чалавека, які клапоціцца пра свой бюджэт.
Украіна
Мы нездарма ўзялі горад Бярдзічаў Жытомірскай вобласці ў якасці кропкі адліку. Ён не раскручаны турыстычны брэнд, а значыць, кошты ў ім будуць сярэднестатыстычныя. Але, у той самы час, ён вядомы тым, што тут уступіў у першы шлюб сусветна вядомы французскі пісьменнік Анарэ дэ Бальзак.
Сітуацыю з рынкам піва ў рэгіёне пракаментаваў Антон Бескаравайны, кіраўнік мясцовай сеткі крамаў наліўнога піва. Паводле ягоных словаў, апошнім часам набірае папулярнасць т.зв. «жывое» піва, або непастэрызаванае. Яно адрозніваецца больш насычаным колерам і гарчынкай, а таксама ўважаецца больш карысным ад звычайнага, бо ў ім захоўваюцца бялкі і вітаміны.
«Практычна ва ўсіх вытворцаў ва Украіне кошты аднолькавыя, – кажа Антон. Вялікай розніцы ў рэгіёнах няма». Так, ніжняя планка пачынаецца ад $1,12 за 1 літр і можа падымацца да $1,35 за 1 літр. Да самых танных бутэлькавых марак, якія сапраўды варта пакаштаваць, Антон Бескаравайны адносіць Харкаўскае «Рогань традыцыйнае светлае» ($0,5 за 0,5 літра), а таксама львоўскае цёмнае «Robert Doms Мюнхенскі» ($0,63 за 0,5 літра).
Менск
Паводле звестак сайта pivo.by, у Беларусі працуе 7 дзяржаўных піўзаводаў і 31 крафтавы і кантрактны прыватны бровар. Уся прадукцыя гэтых прадпрыемстваў прапанаваная на паліцах буйных і дробных гандлёвых кропак сталіцы.
Кошт на піва прыкладна аднолькавы ва ўсёй краіне. Так, кошты бутэляванага пастэрызаванага піва айчыннага вытворцы пачынаюцца ад $0,54 за 0,5 л. («Рэчыцкае светлае», якое, дарэчы, нядаўна зведала рэбрэндынг). Кошт на жывое піва стартуе ад $1, 15 да $1,5 за 1 літр.
Такім чынам, кошты на піва ў Беларусі і Украіне практычна ідэнтычныя. Кожны аматар гэтага напою зможа падабраць сабе гатунак на смак і кошт.