У РФ дапусцілі магчымасць абмену Сянцова
- 2.07.2018, 21:18
Украінскага рэжысёра могуць абмяняць на Вышынскага.
Украінскі палітвязень Алег Сянцоў можа трапіць у спіс на абмен асуджаных ва Украіне расейскіх зняволеных. Пра гэта заявіў намеснік старшыні камітэта Савета Федэрацыі абароны і бяспекі Аляксей Кандрацьеў, паведамляе расейскае РІА Новости.
«Я думаю, Сянцоў можа патрапіць. Тэма яго абмену не раз падымалася ўкраінскім бокам, яго прозвішча, па-ранейшаму актуальнае», - сказаў Кандрацьеў.
Таксама намеснік старшыні камітэта паведаміў, што Сянцова могуць абмяняць на кіраўніка партала РІА Новости Украина Кірылу Вышынскага, імя якога няма ў «спісе 23».
«Цяпер яго прозвішча няма ў спісе, які абвясціла Украіна, але яно можа там з'явіцца ў любы момант», - сказаў Кандрацьеў.
2 ліпеня віцэ-спікерка Вярхоўнай рады Ірына Герашчанка назвала прозвішча расейцаў для абмену на ўкраінскіх палітвязняў.
2 ліпеня ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады ў правах чалавека Людміла Дзянісава заявіла, што Расея прапанавала перанесці наведванне ўкраінскіх палітвязняў на жнівень ці верасень.