BE RU EN

Беларусы масава едуць у Польшчу напярэдадні лукашэнкаўскага парада

  • 2.07.2018, 21:38

На мяжы з Польшчай утварыліся вялікія чэргі.

У Берасці на памежным пункце ўтварылася велічэзная чарга з 150 аўтамабіляў.

Паводле старой традыцыі на вялікія выходныя беларусы наважылі наведаць суседнюю Польшчу. Чарга ўтварылася не толькі праз павелічэнне пасажырапатоку, але і праз тое, што польскі бок узмацніў памежны і мытны кантроль у дачыненні да тых, хто едзе з Беларусі, паведамляе «Белсат».

Чэргі былі і ўначы. Як паведамляе Памежны камітэт, у пунктах пропуску «Брузгі» і «Бераставіца» стаялі 100 аўтамабіляў. Удзень 2 ліпеня чарга паменшылася, але пад вечар у Берасці ў чарзе стаялі 150 машын.

«Варта адзначыць, што афармленне легкавога аўтамабіля ў беларускім пункце пропуску займае да 10 хвілін. У сувязі з нерытмічным запускам транспартных сродкаў на тэрыторыю польскіх памежных пераходаў супрацоўнікамі кантрольных службаў сумежнай дзяржавы, грамадзянам даводзіцца чакаць у чарзе паміж пунктамі пропуску дзяржаў пасля праходжання ўсіх відаў кантролю пасля афармлення на беларускім баку», - тлумачаць сітуацыю ў Памежным камітэце.

Перад паездкай, каб не затрымацца на няпэўны час у чэргах, лепш праверыць колькасць аўтамабіляў на сайце Памежнага камітэта.

Апошнія навіны