Сябар Пуціна, што трапіў пад санкцыі, прадаў самалёт
- 2.07.2018, 21:45
Кошт самалёта Gulfstream G650, якім валодаў Цімчанка, перавышае 60 мільёнаў даляраў.
Бізнэсовец Генадзь Цімчанка прадаў свой прыватны самалёт Gulfstream G650.
Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дакументы авіяцыйнага рэестра. Паводле звестак агенцтва, гэта звязана з немагчымасцю выкарыстання лайнера пасля ўвядзення супраць Цімчанкі санкцый.
Новым уладальнікам бізнэс-джэта, указвае агенцтва, з чэрвеня 2018 года з'яўляецца кіпрская «дачка» беларускага Фонду прамых інвестыцый.
РФПІ не адказаў на пытанні Рейтер аб куплі самалёта. Прадстаўнік Цімчанкі сказаў, што бізнэсовец і яго структуры «ўжо некалькі гадоў не маюць дачынення да згаданага самалёта».
Генадзь Цімчанка трапіў пад санкцыі ў 2014 годзе. Мінфін Злучаных Штатаў тады называў яго сябрам блізкага кола прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
Кошт самалёта Gulfstream G650 перавышае 60 мільёнаў даляраў. Цімчанка купіў яго ў 2013 годзе.