Відэафакт: Як выглядаюць Мёры з вышыні птушынага палёту
- 25.07.2018, 21:14
Ураджэнец Мёраў Ігар Мядзюха зняў з квадрокоптэра родны горад і зрабіў прыгожы відэаролік.
Мёры - каларытны гарадок на захадзе Віцебшчыны. Знаходзіцца на беразе вялікага Мёрскага возера. Яго набярэжная складае 1,5 кіламетра. Ураджэнец Мёраў Ігар Мядзюха зняў з квадракоптэра родны горад і зрабіў прыгожы відэаролік, піша tut.by.
У Мёрах, як і ў Дзісне - самым маленькім горадзе краіны, добра захавалася старая планіроўка вуліц: яны як бы «сцякаюцца» да возера.
Даволі маляўнічы куток у Мёрах - гарадскі парк. Ён завецца «Паўвыспа» - бо аточаны возерам. Месца адпачынку, дзе праходзяць многія святы і фестываль «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю», добра відаць з набярэжнай.
Галоўная славутасць Мёраў - касцёл Ушэсця Дзевы Марыі і Святога Язафата Кунцэвіча. Яго пабудавалі з чырвонай цэглы ў стылі неаготыкі ў 1907 годзе.