BE RU EN

Галіна Смірнова: Калі народ захоча, каб былі незалежныя прафзвязы, - РЭП будзе жыць

  • 25.07.2018, 21:45

Лёс прафзвязу РЭП залежыць ад волі жыхароў Беларусі.

Лідарка бабруйскай суполкі РЭП Галіна Смірнова распавяла praca-by.info, што лёс прафзвязу РЭП залежыць ад волі жыхароў Беларусі.

- Прагназаваць зыход суда я не бяруся: гэта немагчыма, паварот можа быць які хочаш. Вельмі важна, каб на суд прыйшло як мага больш людзей. Бо ўсё залежыць ад рэзанансу сярод людзей, і ад салідарнасці з намі міжнародных арганізацый. Калі захоча народ, каб быў прафзвяз, які бароніць і абараняе іх правы, - значыць, прафзвяз РЭП будзе жыць. А калі не - што ж, будзе ў нас Паўночная Карэя, абароны не дачакаемся ні ад каго.

Галіна Смірнова распавядае, што крымінальная справа цалкам не адбілася на рабоце арганізацыі ў Бабруйску:

- Людзі ўступаюць у прафзвяз, прыходзяць і з новымі праблемамі, і з новымі ідэямі. Я наогул ніяк не адчуваю таго, што змянілася стаўленне да прафзвязу РЭП праз крымінальную справу. Сам прафзвяз пра сябе ўжо заявіў. Пра яго ведаюць людзі.

Прафсзвязная лідарка, наадварот, адзначыла, што многія імкнуцца падтрымаць арганізацыю:

- Людзі мне і тэлефануюць, і пішуць у сацсетках: пытаюцца, дзе пройдзе суд, як дабрацца. З Бабруйска многія збіраюцца ехаць.

Апошнія навіны