Хлопец з бензапілой і ў масцы ходзіць па Крычаве
- 27.07.2018, 21:54
Невядомы называе сябе Джон Крамер.
У інстаграме з'явілася відэа чалавека ў масцы з бензапілой, які нібыта вечарамі блукае ў Крычаве. Жыхары горада пацвярджаюць: такі чалавек сапраўды быў. Удакладніць інфармацыю ў праваахоўных органах tut.by не ўдалося.
Мяркуючы са старонкі ў інстаграме, невядомы называе сябе Джон Крамер. Сапраўды гэтак жа клічуць галоўнага героя фільмаў жахаў «Піла».
- [...] жыццё - гэта галоўная каштоўнасць кожнага з нас, - кажа чалавек у масцы ў адным са сваіх відэа. - Мы толькі дапаможам вам усвядоміць гэта. Хочаце пагуляць у маленькую гульню? Ну што ж, яна вас чакае [...].
- Ніхто пра яго не ведаў, але ў нейкі дзень ён пачаў ставіць падабайкі ў інстаграме на фота моладзі з нашай кампаніі, - кажа адна з жыхарак Крычава. - выкладаць відэа з пілой, потым фоткі і стаў выходзіць на двор.
Са слоў дзяўчыны, чалавек у масцы з'яўляўся «на развалінцы» - у 13-м раёне Крычава. Здаралася гэта прыкладна аб 11-12 ночы. Сама суразмоўніца з ім не перасякалася, але кажа, што яго бачыла ейная сяброўка.
- Яна ішла дадому паўз «развалінку», ён выскачыў насустрач, - працягвае дзяўчына. - Яна пабегла да дому, ён завёў пілу і - за ёй. Яна сказала, што спалохалася, ён вярнуўся на «развалінку».
Суразмоўніца кажа, што чалавек з пілой нікога не чапаў. Толькі палохаў сваім выглядам. Спачатку ўсе яго баяліся, потым міліцыя стала высвятляць, хто гэта.
У Крычаўскім РАУС параілі звярнуцца па інфармацыю ў УУС Магілёўскага аблвыканкама. Ва УУС інфармацыю пра чалавека ў масцы атрымаць не ўдалося.
Жыхарка Крычава мяркуе, што чалавек у масцы - нейкі падлетак.
- Жартаваў, напэўна, - разважае яна. - Учора ў гісторыях ён выклаў відэа, дзе прасіў прабачэння, калі кагосьці напалохаў. Сказаў не рабіць так, не паўтараць ягоных памылак, бо за гэта ёсць крымінальная і адміністрацыйная адказнасць.
Цяпер гэтага відэа ў ягоным запісе няма. Tut.by звязаўся з гаспадаром старонкі. Ён адказаў, што не супраць пагутарыць, але інфармацыя, напісаў, платная.