BE RU EN

Эканоміка ЗША вырасла рэкордна за чатыры гады

  • 28.07.2018, 20:13

Тэмпы росту ВУП павялічыліся амаль удвая.

Эканоміка ЗША значна паскорылася дзякуючы скачку экспарту і актыўнасці амерыканскіх спажыўцоў, паведаміла ў пятніцу міністэрства гандлю краіны, піша finanz.ru.

Тэмпы росту ВУП у другім квартале павялічыліся амаль удвая - з 2,2% да 4,1% і сталі максімальнымі з 2014 года.

Спажывецкія выдаткі, на якія прыпадае больш за 70% амерыканскага ВУП, выраслі на 4% у гадавым вылічэнні, а іх унёсак у прырост эканомікі склаў 2,7 адсоткавага пункта.

У параўнанні з першым кварталам тэмпы росту актыўнасці спажыўцоў павялічыліся амаль у чатыры разы.

Уклад замежнага гандлю ў рост эканомікі склаў 1,06 п.п. і апынуўся самым значным за пяць гадоў. Экспарт атрымалася павялічыць на 9,3%, у той час як імпарт вырас усяго на 0,5%, скараціўшы дэфіцыт гандлёвага балансу ЗША да ключавых эканамічных партнёраў.

Інфляцыя на ўзроўні спажывецкіх расходаў запаволілася: індэкс PCE Core (Personal Consumption Expenditures, Excluding Food & Energy), які для ацэнкі росту коштаў выкарыстоўвае ФРС, вырас на 2% (супраць 2,2% у першым квартале).

Дзяржаўныя выдаткі павялічыліся на 2,1%. Інвестыцыі бізнэсу ў асноўны капітал выраслі на 5,4%, у тым ліку ўкладання ў абсталяванне - на 3,9%.

Інвестыцыі ў жыллёвае будаўніцтва ў той жа час скараціліся на 1,1%, а запасы тавараў на складах зменшыліся на 27,9 млрд даляраў у грашовым вылічэнні.

Паказчыкі другога кварталу апынуліся чакана "моцнымі" - на гэта паказвалі і апераджальныя індыкатары, кажа галоўны эканаміст Julius Baer Янвілем Акет.

"Вялікі ўклад у гэта ўносяць стымулюючая падатковая палітыка прэзідэнта Дональда Трампа і дзяржаўныя выдаткі напярэдадні прамежкавых выбараў у Кангрэс. Гэта добрыя навіны для рынку акцый, асабліва пасля ўрэгулявання гандлёвых пытанняў паміж ЗША і ЕЗ на сустрэчы Дональда Трампа і старшыні Еўракамісіі Жана-Клода Юнкера ў Вашынгтоне", - дадае ён.

Апошнія навіны