BE RU EN

Беларусы Нью-Ёрку адсвяткавалі 28-я ўгодкі прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

  • 30.07.2018, 16:28

Імпрэза скончылася праглядам відэа святкавання 27 ліпеня ў Менску ў 1995 годзе.

Святкаванне прайшло 29 ліпеня ў беларускім цэнтры пры саборы св Кірылы Тураўскага і было арганізаванае Бруклінскім аддзелам Беларуска-Амерыканскага Задзіночання, паведамляе «Новы час».

З самага пачатку мерапрыемства старшыня Галоўнай управы аб’яднання Наталля Федарэнка распавяла пра асноўныя гістарычныя факты, звязаныя з прыняццем Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Потым Зянон Пазняк выступіў з прамовай і падзяліўся ўспамінамі аб тым, як прымалася Дэкларацыя ва ўмовах наменклатурнай большасці Вярхоўнага Савета БССР.

Імпрэза скончылася праглядам відэа святкавання 27 ліпеня ў Менску ў 1995 годзе.

Апошнія навіны