З партыі Марын Ле Пэн спагоняць 2 мільёны еўраў
- 8.07.2018, 21:03
Партыя «сяброўкі Пуціна» не атрымала дзяржаўныя датацыі праз справу аб растраце грошай Еўрапарламенту.
Судовыя следчыя ў Францыі спагоняць 2 млн еўраў дзярждатацый правапапулісцкай партыі "Нацыянальнае аб'яднанне" Марын Ле Пэн, паведаміла палітычная арганізацыя ў нядзелю, 8 ліпеня. Усяго гадавая датацыя партыі складае 4,5 млн еўраў, паведамляе DW.
Сама Марын Ле Пэн называе пастанову органаў юстыцыі "зневажаннем дэмакратыі" і заяўляе, што без гэтых грошай, якія павінны былі пералічыць у панядзелак, 9 ліпеня, ейная партыя "памрэ ўжо ў канцы жніўня".
Следства ўтрымала выплату праз тое, што раней Марын Ле Пэн была прызнаная вінаватай у марнаванні грошай Еўрапарламента праз фіктыўнае працаўладкаванне памочніка, тлумачыць агенцтва AFP. Тады суд абавязаў яе вярнуць Еўрапарламенту 320 тысяч еўраў. Усяго паводле гэтай справы праходзяць 10 чалавек, у тым ліку Марын Ле Пэн.
Ле Пэн была дэпутаткай Еўрапейскага парламента ў 2009-2017 гадах. У траўні мінулага года яна саступіла ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Францыі Эмануэль Макрон, цяпер яна - дэпутатка французскага Нацыянальнага сходу.
Раней ейная партыя назвалася "Нацыянальны фронт", у чэрвені гэтага года яна была перайменаваная ў "Нацыянальнае аб'яднанне".