У «Нафтагазе» распавялі, як спыніць «Паўночны струмень-2»
- 1.08.2018, 17:34
Будаўніцтва газаправода могуць спыніць амерыканскія санкцыі або пазіцыя Даніі.
Пра гэта заявіў камерцыйны дырэктар «Нафтагаза» Украіны Юры Вітрэнка ў інтэрв'ю Deutsche Welle.
Ён адзначыў, што Данія можа адкласці, а ў далейшым і пагоршыць сітуацыю з «Паўночным струменем-2».
«У іх ёсць закон, які дазваляе ім пры вынясенні адпаведнай пастановы кіравацца меркаваннямі нацыянальнай бяспекі, і гэтай пастановы таксама дагэтуль няма», - патлумачыў Вітрэнка.
З ягоных слоў, таксама важным фактарам з'яўляюцца амерыканскія санкцыі.
«Паўночны струмень-2 - гэта палітычна матываваны праект, нацэлены на карумпаванасць еўрапейскіх палітыкаў, накіраваны на падзел еўрапейскіх краін, на знішчэнне еўрапейскага праекта. З таго, што мы бачым, такое разуменне ў амерыканскага боку ёсць», - падкрэсліў Вітрэнка.
Акрамя таго, ён нагадаў, што ў Кангрэсе ЗША ёсць ініцыятыва, якая мае на мэце ўвядзенне аўтаматычных санкцый супраць «Паўночнага струменю-2».
Нагадаем, што ЗША і краіны Усходняй Еўропы з'яўляюцца праціўнікамі будаўніцтва «Паўночнага струменю – 2» і ўважаюць, што яго рэалізацыя прывядзе да фактычнай дэградацыі ўкраінскай газатранспартнай сістэмы і ўзмацнення Расейскай Федэрацыі на газавым рынку ЕЗ.
Пры гэтым канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што Берлін улічыць інтарэсы Украіны пасля запуску газаправода «Паўночны струмень-2».
Нагадаем, што раней старшыня праўлення Газпрома Аляксей Мілер заявіў, што пасля запуску газаправодаў «Паўночны струмень-2» і «Турэцкі струмень» транзіт расейскага газу праз Украіну скароціцца ў 10 разоў.