BE RU EN

У Вене паліцэйскім сабакам выдалі кеды для абароны ад спёкі

  • 1.08.2018, 17:59

Праз анамальную спякоту ў сталіцы Аўстрыі вельмі моцна награваецца асфальт.

У Вене паліцэйскім сабакам выдалі спецыяльныя чаравікі на лапы для абароны ад спёкі. Пра гэта паведамляе Neue Westfälische.

Паводле звестак выдання, праз анамальную спякоту ў сталіцы Аўстрыі вельмі моцна награваецца асфальт.

Як адзначаецца, для таго, каб абараніць лапы сабак ад пашкоджанняў і былі выдадзеныя спецыяльныя кеды.

Пры гэтым такія чаравікі таксама выкарыстоўваюцца для пошукавых аперацыях, дзе ёсць небяспека парэзацца асколкамі шкла.

APAWEB/LPD WIEN

Апошнія навіны