BE RU EN

Трамп пракаментаваў суд над Манафортам

  • 1.08.2018, 18:15

Паліттэхнолаг некаторы час узначальваў перадвыбарчы штаб Трампа.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пракаментаваў суд над экс-кіраўніком перадвыбарчага штаба рэспубліканцаў у 2016 годзе Полам Манафортам, паведамляе «Новое время».

Са слоў Трампа, Манафорт працаваў на многіх выбітных і паважаных палітыкаў.

«Пол Манафорт працаваў на Рональда Рэйгана, Боба Доўла і многіх іншых выдатных і паважаных палітычных лідараў. Ён працаваў на мяне вельмі кароткі час. Чаму ўрад не паведаміў мне, што ён знаходзіцца пад следствам. Гэтыя ранейшыя абвінавачванні не маюць ніякага дачынення да «змовы» - гэта падман!», - напісаў Трамп у Twitter.

31 ліпеня федэральны суд горада Александрыі, штат Вірджынія, пачаў разглядаць справу Пола Манафорта. У журы прысяжных адабраныя шэсць мужчын і шэсць жанчын, а таксама чатыры запасныя прысяжныя.

Апошнія навіны