Апазіцыя Малдовы рыхтуе маштабны «начны пратэст» у Дзень незалежнасці
- 21.08.2018, 19:33
На 26 жніўня ў Кішынёве апазіцыя запланавала маштабную антыўрадавую акцыю пратэсту.
Апазіцыйны Рух нацыянальнага супраціву Малдовы заклікаў грамадзян далучыцца да пратэсту 26 жніўня і застацца на плошчы да 27 жніўня, каб разам адсвяткаваць Дзень незалежнасці.
Пра гэта паведамляе NewsMaker.
На 26 жніўня ў Кішынёве апазіцыя запланавала маштабную антыўрадавую акцыю пратэсту - Народны грамадзянскі сход.
Старшыня партыі «Платформа «Дзеянне і салідарнасць» Андрэй Нэстасе на прэс-канферэнцыі 21 жніўня заклікаў грамадзян браць з сабой намёты, у якіх можна будзе пераначаваць.
Лідары малдаўскай апазіцыі таксама заявілі пра ўдзел у акцыі прадстаўнікоў дыяспары.
«Дзень незалежнасці - свята народа, а не ўзурпатара», - заявіў Андрэй Нэстасе. Ён падкрэсліў, што акцыя носіць мірны і негвалтоўны характар.
Апазіцыя патрабуе ад улады прызнаць сапраўднымі вынікі выбараў мэра Кішынёва і пачаць крымінальны пераслед суддзяў, якія не зацвердзілі мандат абранага мэра Андрэя Нэстасе. Апазіцыя таксама мае намер патрабаваць скасавання змяшанай выбарчай сістэмы.