Урад РФ патлумачыў «прапажу» Мядзведзева
- 23.08.2018, 21:06
Прэм'ер-міністр РФ не з'яўляецца на публіцы дзевяць дзён.
Адсутнасць кіраўніка ўрада Расеі Дзмітрыя Мядзведзева на публічных мерапрыемствах, у якіх ён павінен быў браць удзел, тлумачыцца атрыманай прэм'ер-міністрам РФ траўмай, паведамілі «Интерфаксу» ў прэс-службе Кабінета міністраў, паведамляе РБК.
«Траўма, атрыманая падчас заняткаў спортам, не дазваляе прэм'еру праводзіць публічныя мерапрыемствы», - заявілі ў прэс-службе.
Прадстаўнік прэс-службы ўрада растлумачыў, што правядзенне публічных мерапрыемстваў з удзелам Мядзведзева найбліжэйшым часам не плануецца.
Раней у чацвер пра «знікненне» Мядзведзева паведаміла выданне «Праект».