BE RU EN

У Маскве абстралялі паліцэйскіх

  • 23.08.2018, 21:41

Інцыдэнт адбыўся ў цэнтры горада.

Невядомы адкрыў агонь па паліцыянтах у цэнтры Масквы і параніў аднаго з іх, паведамляюць расейскія інфармагенцтвы са спасылкай на маскоўскае ўпраўленне МУС. Сам нападнік паранены агнём у адказ, паведамляе ВВС.

У ведамстве ўдакладнілі, што інцыдэнт адбыўся на вуліцы Сіўцаў Вражак а 20:00. Як паведамляе Следчы камітэт Расеі, мужчына без прычыны пачаў страляць па паліцыянтах, якія праходзілі міма. Паводле факта здарэння распачатая справа аб замаху на жыццё паліцэйскага.

Крыніца агенцтва Интерфакс у праваахоўных органах не выключыла, што нападнік хацеў забраць табельную зброю паліцэйскіх. Аднак іншая крыніца заявіла агенцтву, што хутчэй за ўсё мужчына дзейнічаў з хуліганскіх меркаванняў, бо знаходзіўся «у неадэкватным стане».

Апошнія навіны