BE RU EN

Ратавальнікі злавілі ў Менску каралеўскую малочную змяю Кэмпбэла

  • 25.08.2018, 20:51

Гэта другі выпадак за паўмесяца, калі ў Менску ловяць змей.

У Менску на вуліцы Мірашнічэнкі злавілі змяю. Як паведамляе «Еўрарадыё», пра гэта паведамляе ў сацсетках прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Злоўленую рэптылію адвезлі ў заапарк. Яго работнікі паведамілі, што гэта каралеўская малочная змяя Кэмпбэла і пагадзіліся яе прытуліць.

За апошнія паўмесяца гэта другі выпадак, калі ў Менску ловяць вужак-уцекачоў. 15 жніўня ў раёне вуліцы Убарэвіча на тэрыторыі дзіцячага садка работнікі МНС злавілі чатырохметровым пітона. Яго гаспадара аштрафавалі на 490 рублёў.

Апошнія навіны