Багдан Ярэменка: Украіна павінна адмовіцца ад палітычных кантактаў з уладамі Беларусі на ўсіх узроўнях
- 27.08.2018, 20:34
Украіна не мае права ігнараваць цынічнае і шакавальнае парушэнне правоў чалавека і ціск на свабоду слова ў Беларусі.
Дырэктар фонду «Майдан замежных спраў», кіраўнік Кіеўскай арганізацыі партыі «УКРОП» Багдан Ярэменка пракаментаваў забарону выезду з Беларусі фігурантам «справы БелТА».
«У Беларусі пецярым журналістам забаранілі выезд з краіны.
Звычайна з надуманых прычын. Ведама, як сродак ціску на рэшткі свабоды, думкі і мыслення ў нашай суседняй краіне.
Сталінізм, гітлерызм, дэспатызм - называйце як хочаце - усе азначэнні будуць правільнымі. З пункту гледжання палітычных правоў і свабоды слова Беларусь ператварылася ў канцлагер.
У Кіеве сабраліся на нараду кіраўнікі ўсіх дыпламатычных устаноў Украіны - вяршкі ўкраінскай дыпламатыі.
Перакананы, што асабліва ў гэты час украінская дыпламатыя не мае права праігнараваць або абысці ўвагай чарговае цынічнае і шакавальнае парушэнне правоў чалавека і ціск на свабоду слова ў Беларусі.
Адной з формаў рэакцыі павінна быць адмова ад палітычных кантактаў з беларускімі ўладамі на ўсіх узроўнях да поўнага аднаўлення «статус кво».
Спадзяюся, што паважаны сход дыпламатаў не стане прычынай для МЗС Украіны не займацца замежнай палітыкай», - напісаў Багдан Ярэменка на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».