BE RU EN

У лесе пад Горадняй на мужчыну накінуўся шалёны барсук

  • 28.08.2018, 21:51

Барсук пакусаў жыхара вёскі Сыпаная Гара.

Пад Горадняй у лесе шалёны барсук напаў на мужчыну. Падрабязнасці інцыдэнту распавяла tut.by ветлекарка-эпізаатолаг Гарадзенскай раённай ветстанцыі Вольга Трафімава.

Жыхар вёскі Сыпаная Гара Верцялішкаўскага сельсавета раніцай адправіўся ў лес. Дадому вярнуўся толькі ўначы, яго рукі былі акрываўленыя. Вясковец растлумачыў, што на яго нечакана напаў барсук і пакусаў.

Мужчына звярнуўся па меддапамогу ў траўмапункт. Цела барсука, якое знайшлі мёртвым на тым месцы, дзе ён накінуўся на пацярпелага, адправілі на лабараторныя даследаванні. Вынікі паказалі: жывёла хварэла на шаленства.

Цяпер на працягу двух месяцаў у гэтай мясцовасці будуць праводзіцца супрацьэпізаатычныя і супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, у тым ліку пазапланавы адлоў бадзяжных жывёл і вакцынацыя хатніх гадаванцаў.

Апошнія навіны