Марадона можа пакінуць берасцейскае «Дынама»
- 29.08.2018, 21:35
Апошнім часам аргентынец не з'яўляўся ў Беларусі.
Аргентынец Дыега Марадона можа пакінуць пасаду старшыні праўлення беларускага футбольнага клуба «Дынама-Брэст». Пра гэта паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на партал Pablolayus.
У траўні 57-гадовы Марадона падпісаў трохгадовы кантракт з камандай з Берасця. Былы футбаліст займаецца пытаннямі стратэгічнага развіцця клуба, а таксама ўзаемадзеяннем з усімі яго структурнымі падраздзяленнямі, уключаючы дзіцячую акадэмію «Дынама-Брэст». Апошнім часам аргентынец не з'яўляўся ў Беларусі. Аргентынец можа пераехаць у Венесуэлу і атрымаць працу ў краіне, з дыктатарам Нікаласам Мадура Марадона мае сяброўскія стасункі.