Фотафакт: Каля Жыровічаў з'явіліся саламяныя Лукашэнка і Качанава
- 30.08.2018, 21:11
Аўтар саламяных фігурак з пачуццём гумару падышоў да справы.
Каля аграгарадка Жыровічы Слонімскага раёна з'явіліся дзве фігуркі. Жыхары Жыровічаў і ўсе хто праязджае побач на аўтамабілі, змяншаюць хуткасць, каб паглядзець на знаёмыя «творы мастацтва», піша «Радыё Рацыя».
Гэтыя дзве фігуркі нагадваюць у Беларусі вельмі вядомых нам людзей - Аляксандра Лукашэнку і кіраўніцу адміністрацыі ўпраўлення Беларусі Наталлю Качанаву... Мабыць, аўтар гэтых фігурак чалавек з пачуццём гумару. Ён і стварыў Лукашэнку і Качанаву, каб людзі проста ўсміхнуліся, кіруючы да Жыровіцкай святыні.