Відэафакт: Як выглядае кавярня, у якой узарвалі Захарчанку
- 31.08.2018, 21:13
Верхавод «ДНР» быў забіты ў цэнтры Данецка ў кавярні «Сепар».
З'явіліся фота і відэа кавярні «Сепар» у цэнтры Данецка, дзе 31 жніўня загінуў верхавод самаабвешчанай «ДНР» Аляксандр Захарчанка.
Як інфармуе ria.ru, у будынку адбыўся выбух (там невядомай асобай была закладзена выбухоўка), Захарчанка атрымаў цяжкае раненне ў галаву, якое не было сумяшчальнае з жыццём, і памёр.
Спачуванні з нагоды смерці завадатара сепаратыстаў выказаў расейскі прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.