Менскі стадыён «Дынама» параўналі з «Распіл-Арэнай» у Пецярбургу
- 6.08.2018, 17:13
Рэканструкцыя сталічнага каштавала ўладам блізу $200 мільёнаў даляраў.
Расейскі рэсурс «Чэмпіянат» параўнаў рэканструяваны стадыён «Дынама» з «Распіл-Арэнай», стадыёнам у Санкт-Пецярбургу коштам больш за мільярд даляраў.
- «Дынама» гуляе на стадыёне ўмяшчальнасцю больш за 22 тысячы чалавек. Паводле чутак, ён пабудаваны на месцы габрэйскіх могілак і памятае розныя часы: гульні футбольнай Алімпіяды ў 80-м, эпоху рэчавага рынку і першыя матчы Лігі чэмпіёнаў у Беларусі (з удзелам БАТЭ).
Але калі шчыра, менскі стадыён - мясцовая версія «Распіл-Арэны». Рэканструкцыя каштавала ўладам прыблізна $200 млн даляраў, што, вядома, задорага. Нарэшце зусім нядаўна работы былі скончаныя, і «Дынама» можа свабодна прымаць каманды на хатнім стадыёне. Вядома, не абышлося без неспадзяванак (ды і бегавыя дарожкі засталіся), але стадыён прыгожы, - напісаў рэсурс.
На арэну расейскія журналісты звярнулі ўвагу напярэдадні матчу 3-га кваліфікацыйнага раунду Лігі Еўропы. 9 жніўня ў Менску сустрэнуцца мясцовае «Дынама» і піцерскі «Зеніт».