У Стамбуле адкрыўся Сабор Канстанцінопальскай царквы, на якім разгледзяць аўтакефалію для Украіны
- 1.09.2018, 21:24
Сабор прадоўжыцца да 3 верасня.
Архірэйскі сабор Канстанцінопальскай Царквы плануе разгледзець пытанне выдачы томаса Украіне 2 верасня.
У Стамбуле пачаўся Архірэйскі сабор Канстанцінопальскай царквы, галоўнай тэмай якога з'яўляецца наданне Украінскай праваслаўнай царкве аўтакефаліі, піша "Громадське". На Сабор прыбыла больш за сто біскупаў з усяго свету. Яго адкрыў сусветны патрыярх Барталамей.
Сабор прадоўжыцца да 3 верасня, а пытанне Украіны плануюць разгледзець у другой палове дня 2 верасня. Калі большасць іерархаў падтрымае ідэю выдачы аўтакефаліі Украіне, для выдачы томаса Кіеву не будзе ніякіх працэдурных перашкод.
Пасля кансультацый з біскупамі з усяго свету Канстанцінопальскі патрыярхат можа канчаткова вызначыць тэрміны выдачы томаса аб незалежнасці Украінскай праваслаўнай царквы. У чэрвені 2016 Вярхоўная Рада звярнулася да Сусветнага Патрыярха Барталамея з просьбай выдаць томас - указ аб аўтакефаліі праваслаўнай царквы ва Украіне.