У Беларусі пачала працаваць «база дармаедаў»
- 1.09.2018, 21:36
Пакуль што спіс-база занятых у эканоміцы працуе ў тэставым рэжыме.
Улады ўводзяць новую электронную «паслугу» - у онлайн-рэжыме перадаваць звесткі аб занятым у эканоміцы насельніцтве. Новая электронная паслуга будзе бясплатнай, скарыстацца ёй змогуць як дзяржорганы, так і іншыя арганізацыі, якія павінны будуць падаваць звесткі аб занятых у эканоміцы, паведамляе tut.by.
Пакуль што спіс-база занятых у эканоміцы працуе ў тэставым рэжыме.
З дапамогай праграмы, распрацаванай на замову Міністэрства працы, беларускія дзяржорганы і камерцыйныя арганізацыі з верасня будуць перадаваць інфармацыю аб сваіх супрацоўніках.
Дзяржаве трэба будзе перадаць імёны занятых работнікаў, іх пашпартныя звесткі, а таксама інфармацыю аб месцы рэгістрацыі.
Цягам трох месяцаў Мінпрацы разлічвае такім чынам стварыць спіс беларусаў, занятых у эканоміцы. Магчыма, не ўсе грамадзяне, якія патрапілі ў спіс, будуць аўтаматычна лічыцца не занятымі, гэта значыць, тэарэтычна адносяцца да катэгорыі «дармаедаў».
Атрымаць доступ да «паслугі» змогуць усе дзяржорганы, для гэтага трэба ўкласці адпаведную дамову, арганізаваць канал сувязі з пропускам не менш за 1 Мб/с, а таксама набыць сертыфікат кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу.
Нагадаем, што згодна з дэкрэтам №1 Лукашэнка даручыў чыноўнікаў стварыць базу незанятых у эканоміцы беларусаў у рамках абноўленага дэкрэта супраць «дармаедаў». Мяркуецца, што людзі, якія не задзейнічаны ў эканоміцы, будуць у поўным аб'ёме аплачваць выкананыя дзяржавай паслугі, у тым ліку аховы здароўя, ЖКГ.
Спробы ўладаў рэалізаваць дэкрэт №3 «аб дармаедах» прывялі ў 2017 годзе да масавых акцый пратэсту ў гарадах Беларусі.