У Курапатах зноў масава затрымліваюць актывістаў
- 1.09.2018, 21:45
Сярод затрыманых - каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі.
«Максіма Вінярскага, Дзяніса Урбановіча і Піліпа Шаўрона затрымалі ў Курапатах і адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна», - паведаміла актывістка Алена Церашкова ў «Фэйсбуку».
Нагадаем, што сёння вахту ў Курапатах трымае грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь».