BE RU EN

Лукашэнка даручыў выдаць Вэнэсуэле 500 тон сухога малака

  • 11.09.2018, 21:01

Беларускі дыктатар наважыў «дапамагчы» свайму вэнэсуэльскаму калегу.

Беларусь паставіць у Вэнэсуэлу 500 тон сухога натуральнага малака бязвыплатна. Адпаведнае распараджэнне 11 верасня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Прадукцыя будзе вырабленая Лепельскім малочна-кансэрвавым камбінатам і «Беллактам» паводле вэнэсуэльскіх стандартаў і змяшчаць вітаміны A і D.

«Гэтая пастанова накіраваная на падтрымку стратэгічнага партнёра Беларусі ў Лацінскай Амэрыцы ў складанай эканамічнай сітуацыі, далейшую актывізацыю палітычнага і справовага супрацоўніцтва, умацаванне даверу і прыязных стасункаў паміж дзвюма краінамі і народамі», - гаворыцца ў паведамленні.

У кастрычніку 2017 года праходзіла інфармацыя, што Вэнэсуэла завінавацілася беларускім кампаніям некалькі соцень мільёнаў даляраў. Так, Каракас не разлічыўся з беларускімі партнёрамі за трактары, аўтамабілі, будаўніцтва дамоў, рамонт вайсковай тэхнікі. У рамках рэструктурызацыі пазык абмяркоўвалася бартэрная схема. Ці была яна рэалізаваная, невядома.

Апошнія навіны