BE RU EN

Расейскага актывіста Пятра Вярзілава абследуюць ў Бэрліне

  • 15.09.2018, 21:13

Родныя падазраюць, што ён быў атручаны халіналітыкамі.

Удзельніка панк-гурту Pussy Riot і выдаўца інтэрнэт-парталу «Медиазона» Пятра Вярзілава адправяць на абследаванне i лячэнне ў Бэрлін. Пра гэта ў суботу, 15 верасня, паведаміў партал «Медуза» са спасылкай на дзяўчыну Вярзілава - Вераніку Нікульшын, паведамляе DW.

Яна распавяла, што перавезці актывіста ў Нямеччыну прапанаваў сябар яго бацькі - лекар адной з бэрлінскіх клінік. Вераніка Нікульшын і маці Вярзілава таксама адправяцца разам з ім у Бэрлін.

Нікульшын таксама дадала, што стан Вярзілава палепшылася, ён прыйшоў у сябе, але ў яго па-ранейшаму захоўваюцца «трызненні і галюцынацыі».

Родныя Вярзілава падазраюць, што яго атруцілі

Пётр Вярзілаў трапіў у рэанімацыю ў цяжкім стане 11 верасня пасля таго, як прысутнічаў на пасяджэнні Басманнага суду, на якім Нікульшын і яшчэ адну ўдзельніцу Pussy Riot прызналі вінаватымі ў супраціве служачым паліцыі.

Са слоў Нікульшын, Вярзілаў пачаў «страчваць зрок, маўленне і здольнасць рухацца», у яго з'явіліся курчы. Яна падкрэсліла, што ён не прымаў ніякіх лекаў або наркатычных рэчываў.

Пасля Вярзілаў быў пераведзены з рэанімацыі ў НДІ імя Скліфасоўскага. Яго блізкія дапускаюць, што ён атруціўся або быў атручаны халіналітыкамі. Афіцыйна дыягназ абвешчаны не быў.

Халіналітычныя рэчывы або трапанавыя алкалоіды прымяняюцца пры хранічнай абструктыўнай хваробе лёгкіх, хваробе Паркінсона, астме і іншых захворваннях. Яны ўтрымліваюцца, між іншым, у дурмане, беладонне, блёкаце, мандрагоры, некаторых іншых атрутных раслінах і шэрагу антыгістамінных прэпаратаў.

Апошнія навіны