BE RU EN

У якіх гарадах свету ёсць вуліцы ў гонар Беларусі?

  • 17.09.2018, 21:22

Высвятляецца, вуліцы, названыя ў гонар нашай краіны, ёсць у многіх гарадах свету.

Пры гэтым гаворка ідзе не толькі пра дзяржавы СНД, дзе такія найменні натуральныя, але і пра краіны далёкага замежжа.

Як высветліў belmir.by, карыстаючыся картаграфічным сэрвісам Google Maps, вуліцы, якія маюць у сваіх назвах слова «Беларусь» або «Менск», існуюць у ЗША, Вялікабрытаніі, Італіі, Бразіліі, Тунісе, Гішпаніі, Славакіі, ПАР і ААЭ.

Ужываючы толькі некалькі еўрапейскіх моў і ведучы пошук практычна наўздагад, мы змаглі знайсці амаль два дзясяткі такіх найменняў. У ангельскім горадзе Арандэл выявіўся нават Belarus Close, што немілагучна перакладаецца як Беларускі тупік.

Google, вядома, мог недзе і памыліцца, але ў некаторых выпадках на ўказальніках і дамах сапраўды выразна бачныя таблічкі: «Via Bielorussia», «Belarus Lane», «Ulica Bieloruská»...

Цікава, што часцяком «нашы» вуліцы суседнічаюць з вуліцамі, названымі ў гонар іншых краін. Напрыклад, у гішпанскім горадзе Альмера побач з Calle Bielorrusia знаходзяцца праспект Еўропы, вуліцы Даніі, Балгарыі, Грэцыі, Аўстрыі, Францыі і гэтак далей.

BELARUS STREET, DANVILLE, CALIFORNIA, ЗША. КРЫНІЦА: GOOGLE MAPS
VIA BIELORRUSIA, ROMA, ІТАЛІЯ. КРЫНІЦА: GOOGLE MAPS
RUA BELARUS, MANAUS, БРАЗІЛІЯ. КРЫНІЦА: GOOGLE MAPS
CALLE BIELORRUSIA, MALAGA, ГІШПАНІЯ. КРЫНІЦА: GOOGLE MAPS
ULICA BIELORUSKÁ, BRATISLAVA. СЛАВАКІЯ. КРЫНІЦА: GOOGLE MAPS
BELARUS LANE, NORTH BETHLEHEM TOWNSHIP, PENNSYLVANIA, ЗША. КРЫНІЦА: GOOGLE MAPS
BELARUS CLOSE, ARUNDEL, ВЯЛІКАБРЫТАНІЯ. КРЫНІЦА: GOOGLE MAPS
RUA MINSK, PORTO VELHO, БРАЗІЛІЯ. ФОТА: GOOGLE MAPS
MINSK AVENUE, BOGNOR REGIS, ВЯЛІКАБРЫТАНІЯ. КРЫНІЦА: GOOGLE MAPS
ULICA BIELORUSKÁ, MICHALOVCE, СЛАВАКІЯ. КРЫНІЦА: GOOGLE MAPS
MINSK STREET, NORTH RAS AL KHAIMAH, ААЭ. КРЫНІЦА: GOOGLE MAPS
NORTH BELARUS DRIVE, MARANA, ARIZONA, ЗША. КРЫНІЦА: GOOGLE MAPS
VIA BIELORUSSIA, PONTE-CARMINE, SICILY, ІТАЛІЯ. КРЫНІЦА: GOOGLE MAPS
BELARUS STREET, ROODEPOORT, ПАР. КРЫНІЦА: GOOGLE MAPS
MINSK GARDENS BOULEVARD, PALM BEACH GARDENS, FLORIDA, ЗША. КРЫНІЦА: GOOGLE MAPS
VIA BIELORUSSIA, MIRTO CROSIA, ІТАЛІЯ. КРЫНІЦА: GOOGLE MAPS
RUE DE BIÉLORUSSIE, NABEUL, ТУНІС. КРЫНІЦА: GOOGLE MAPS

Апошнія навіны