«Купалінку» выставілі на продаж
- 27.09.2018, 21:57
Пачатковы кошт продажу акцый вызначаны ў 1,85 мільёна рублёў.
Абвешчаны конкурс продажу прыналежных дзяржаве акцый адкрытага акцыянернага таварыства «Купалінка».
На продаж выстаўляецца пакет 84,4% акцый ААТ «Купалінка». Пачатковы кошт продажу акцый вызначаны ў 1,85 млн. рублёў. Задатак для ўдзелу ў конкурсе складае больш за 563 тысяч рублёў, паведамляе belmarket.by.
Пераможца конкурсу павінен будзе на працягу трох гадоў з дня заключэння дамовы куплі-продажу ўнесці ў статутны фонд акцыянернага таварыства не менш за 10 млн рублёў. 5,2 млн. рублёў з іх павінны быць выдаткаваныя на абнаўленне асноўных сродкаў, уключаючы вытворчае абсталяванне. 4,8 млн. рублёў павінны пайсці на папаўненне абаротных сродкаў.
Акрамя таго, згодна з інвестыцыйнай дамовай, экспарт прадукцыі ў 2021 годзе павінен скласці не менш за 3 млн. даляраў. Аб'ём вытворчасці павінен вырасці на 20% у параўнанні з 2018 годам. Да канца 2021 года пакупнік абавязаны стварыць не менш за 40 дадатковых рабочых месцаў у параўнанні з існуючым на дату заключэння дамовы куплі-продажу акцый. Сярэднямесячны заробак на ААТ «Купалінка» павінны ў 2019-21 гады быць не ніжэй за сярэдні па галіне.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 5 лістапада.
ААТ «Купалінка» знаходзіцца ў Салігорску. Яно займаецца вытворчасцю бялізнавага і верхняга трыкатажу для дарослых і дзяцей.