BE RU EN

Жыхар Мёраў змагаецца за права кіраваць аўтамабілем

  • 29.09.2018, 17:16

Ён стаў сведкам ДТЗ з удзелам намесніцы галоўнага лекара Мёрскай лякарні і мясцовага міліцыянта.

Пяць гадоў змагаецца Віктар Курыловіч з Мёраў з медыкамі за права зноў сесці за стырно аўтамабіля. Як кажа «Радыё Рацыя» Віктар, ён не можа атрымаць патрэбную медыцынскую даведку, бо яму прыпісваюць медыцынскі дыягназ, на які ён не пакутуе.

Мужчына кіраваў аўтамабілем з 1993 года, і раней у яго не было ніякіх праблем падчас праходжання медыцынскай камісіі. Але ў 2013 годзе яны паўсталі. Пасля таго, як ён, са слоў самога Віктара, стаў сведкам дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам намесніцы галоўнага лекара Мёрскай лякарні і яе мужа, а таксама з удзелам мясцовага міліцыянта.

Са слоў Віктара Курыловіч, міліцыянт збіў два дарожныя знакі на дарозе і быў нецвярозы. Тады пасажыра з машыны нават выцягваў сам Віктар:

- І потым, як вынік усёй гэтай аварыі, тыдні, напэўна, два ці тры прайшлі, сустракаю знаёмых супрацоўнікаў ДАІ, і пытаюся як яны працуюць. Для звычайнага чалавека 0,5 праміле дапушчальна, а за 0,51 ужо пазбаўляюць і максімальны штраф даюць. А як свайму міліцыянту, дык можна і кроў памяняць, мачу памяняць, алкатэстар падмануць, з лекарам дамовіцца - усё можна. Гэтыя размовы дайшлі да начальніка ДАІ.

Галоўная лекарка Мёрскай раённай лякарні Алена Сівая ад каментароў для СМІ з нагоды сітуацыі Курыловіча адмовілася:

- Нічога казаць не буду, афіцыйны запыт, афіцыйны адказ. Ваш запыт павінен пайсці, у залежнасці ад пытанняў зможам вам даць адказ, напішам, што вы гэтую інфармацыю ад нас не атрымаеце ў адпаведнасці з законам «Аб ахове здароўя». Вы спачатку пачытайце закон «Аб ахове здароўя», там слова СМІ, і што мы даем інфармацыю, няма наогул.

У сваю чаргу Віктар Курыловіч кажа, што ён прадоўжыць змагацца за сваё права кіраваць аўтамабілем. Ён ужо звяртаўся да галоўнага лекара Мёрскай лякарні, у мясцовае РАУС, пракуратуру, Следчы камітэт, суд, Міністэрства аховы здароўя. Пакуль ніякіх станоўчых вынікаў няма, таму ён прадоўжыць змагацца за свае правы на міжнародным узроўні.

Апошнія навіны