BE RU EN

Польшча мае намер патрабаваць ад Нямеччыны рэпарацыі

  • 5.09.2018, 21:12

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Польшчы.

Кіраўнік польскай дыпламатыі Яцэк Чапутовіч пацвердзіў, што Польшча мае намер працягнуць дыялог з Нямеччынай на тэму выплаты ваенных рэпарацый, паведамляе «Радио Польша».

У інтэрв'ю нямецкаму выданню Der Spiegel міністр замежных спраў Польшчы заявіў, што праз 73 гады пасля Другой сусветнай вайны, палякі памятаюць пра свае пакуты і страты.

«Гэта частка нашай тоеснасці. Мы ў Польшчы ўважаем, што нашы страты былі значна большыя, чым іншых краін. Але калі параўнаць, у якім памеры ваенныя рэпарацыі Нямеччына выплаціла заходнім краінам, такім як Францыя ці Бэльгія, і якія кампенсацыі атрымала Польшча, то тут мы бачым велізарную розніцу», - заявіў кіраўнік польскага МЗС Яцэк Чапутовіч.

Ён нагадаў, што ў студзені кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Польшчы і Нямеччыны дамовіліся пра тое, што перамовы ў гэтым пытанні будуць весціся на ўзроўні экспертаў. Пазіцыя Польшчы ў пытанні рэпарацый не змянілася, адзначыў міністр Чапутовіч.

Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы ў 2009 годзе ацаніў, што страты краіны ў Другой сусветнай вайне склалі блізу 6 млн чалавек, у тым ліку блізу 3 млн габрэйскіх грамадзян Польшчы.

Апошнія навіны