Чатыры беларускія спартоўцы дыскваліфікаваныя за допінг
- 5.09.2018, 21:24
У спартоўцаў ануляваныя вынікі.
Дысцыплінарнай антыдопінгавай камісіяй вынесеная пастанова аб дыскваліфікацыі тэрмінам на чатыры гады ў дачыненні да трэнера Вішняка Сяргея (цяжкая атлетыка), тэрмінам на два гады ў дачыненні да спартоўкі Станкевіч Анастасіі (плаванне) і Мірэнковай Аляксандры (цяжкая атлетыка), тэрмінам на адзін год у дачыненні да спартоўцаў Данільчык Арцёма (цяжкая атлетыка) і Шчапанавай Аліны (цяжкая атлетыка), паведамляе «Прессбол» са спасылкай на прэс-службу НАДА.
Вішняк Сяргей Сяргеевіч дыскваліфікаваны згодна з артыкулам 2.8 Сусветнага антыдопінгавага кодэкса за прызначэнне спартоўцам у спаборніцкі перыяд забароненай субстанцыі.
У допінг-пробах цяжкаатлетаў Данільчыка Арцёма, Шчапанавай Аліны і Мірэнкавай Аляксандры была выяўленая забароненая ў спорце субстанцыя (дыметылпентыламін). У спартоўцаў ануляваныя вынікі, дасягнутыя імі з 2018/04/03.
Мельдоній знойдзены ў допінг-пробе Станкевіч Анастасіі. На пастанову камісіі ануляваныя вынікі, дасягнутыя спартоўкай з 16.01.2018 года.