BE RU EN

Беларусы - самыя актыўныя спажыўцы бульбы на постсавецкай прасторы

  • 5.09.2018, 21:44

У Беларусі ўжываюць 171 кілаграм бульбы ў год на душу насельніцтва.

Беларусь займае першае месца ў СНД па спажыванні бульбы на душу насельніцтва, піша «Інтэрфакс».

- У Беларусі ўжываюць 171 кілаграм бульбы ў год на душу насельніцтва. Для параўнання: ва Украіне - 140 кілаграмаў, у Расеі - 113 кілаграмаў, - распавяла намесніца начальніка аддзела спажывецкага рынку МАРГ Таццяна Краснюк.

Яна дапоўніла, што беларусы па ўжывання бульбы перавышаюць рацыянальную норму, вызначаную Міністэрствам аховы здароўя краіны, - 129,1 кілаграма ў год.

- Па ўжыванню садавіны і пладова-ягаднай прадукцыі мы, наадварот, не дацягваем да нормаў, - падзялілася Таццяна Краснюк.

Іх спажыванне - 90 кілаграмаў на душу насельніцтва пры норме 98 кілаграмаў.

Апошнія навіны