У суботу ў Беларусі чакаецца да +26 градусаў
- 7.09.2018, 19:41
Цёплае надвор'е захаваецца і ў наступныя дні.
У верасні тэмпература паветра ў Беларусі на некалькі градусаў перавышае кліматычную норму - лета пакуль не збіраецца сыходзіць.
У суботу, 8 верасня, у начныя гадзіны чакаецца ад +10 да +16 градусаў, у дзённыя - ад +20 да +26 цяпла. Пераважна без ападкаў, інфармуе БелТА.
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў наступныя дні.