Слонімскі райвыканкам ахоўвае аўтаматчык
- 7.09.2018, 20:54
Відавочна на тое, што ў Слонім едзе Раўкоў.
- 7 верасня, адправіўшыся ў Слонімскі райвыканкам а 13.30, я ўбачыла каля ўваходу галоўнай дзяржустановы раёна грознага байца з аўтаматам у руках, піша журналістка «Газеты Cлонiмскай».
Наблізіўшыся да вартавога, я пацікавілася ў яго, што за новаўвядзенне, чаму такі сур'ёзны выгляд?
На што баец адказаў: «У Слонім едзе Міністр Узброеных сіл». Удалося высветліць, што баец, які ахоўваў уваход у райвыканкам, родам са Слоніму.
Дзяжурны райвыканкама, які знаходзіцца ўнутры будынка і строга кантралюе ўваход і выхад у гэту дзяржустанову, аказваецца не ведае, з якой прычыны каля райвыканкама з'явіўся вартавы.
Нагадаем, што 5 верасня ў вайсковай частцы №33933 у Слоніме знойдзены павешаным шараговец А. Арлоў. Магчыма, прыезд міністра звязаны з гэтай трагедыяй.