Еўрапейская народная партыя патрабуе вызваліць Паўла Севярынца
- 7.09.2018, 21:02
Прэзідэнт найбуйнейшай партыі ЕЗ выказаў сур'ёзную занепакоенасць парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.
Прэзідэнт найбуйнейшай і найбольш уплывовай партыі Еўрапейскага Звязу - Еўрапейскай народнай партыі - Жозэф Доль на сваёй старонцы ў Twitter 7 верасня выказаў сур'ёзную занепакоенасць парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.
Між іншым, ён асудзіў затрыманні і пераслед журналістаў, лідараў прафзвязу РЭП і мірных дэманстрантаў.
«Улады павінны вызваліць сустаршыню БХД Севярынца і актывістаў, а таксама гарантаваць свабоду слова і мірных сходаў», - напісаў Доль.
Нагадаем, напярэдадні суд Менскага раёну асудзіў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца на 10 дзён арышту «за інтэрв'ю на беларускай мове».