Трамп: ЗША могуць павысіць мыты на ўвесь імпарт з КНР
- 8.09.2018, 21:15
Гаворка ідзе пра тавары сумай 267 мільярдаў даляраў.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп папярэдзіў, што можа павысіць мыты на кітайскія тавары на суму 267 млрд даляраў. Такім чынам, практычна ўсе тавары, якія Кітай імпартуе ў Злучаныя Штаты, могуць абкласці мытамі паводле падвышаных ставак, паведамляе «Голас Амерыкі».
Раней ЗША павысілі мыты на кітайскія тавары на суму 50 млрд даляраў. Такі лёс чакае тавары яшчэ на 200 млрд даляраў – новыя стаўкі, паводле словаў Трампа, «могуць быць уведзеныя вельмі хутка».
Адміністрацыя Трампа сцвярджае, што ўводныя тарыфы прымусяць Кітай перагледзець гандлёвыя стасункі з ЗША. Яна таксама патрабуе, каб Кітай лепш абараняў амерыканскую інтэлектуальную ўласнасць. Адміністрацыя Трампа таксама заклікала Пекін даць амерыканскім кампаніям больш шырокі доступ на кітайскі рынак.