Пасля затрыманняў на матчы зборнай Беларусі фанаты пачалі спяваць «Воіны святла»
- 8.09.2018, 21:45
Таксама заўзятары скандавалі «Жыве Беларусь!».
Пасля таго як АМАП вывеў з трыбунаў менскага стадыёна «Дынама» некалькі чалавек за выкарыстанне бел-чырвона-белага сцяга, фанацкая трыбуна выканала песню Сяргея Міхалка «Воіны святла», паведамляе «Радыё Свабода».
На трыбунах таксама гучаў лозунг «Жыве Беларусь!».