Кіроўчы блок і апазіцыя ідуць амаль нароўні на выбарах у парламент Швэцыі
- 9.09.2018, 21:46
Апублікаваныя вынікі экзіт-полу.
Альянс правацэнтрысцкіх партый лідаруе на парламенцкіх выбарах у Швэцыі з невялікім адрывам ад кіроўчага чырвона-зялёнага блоку, паведамляе gazeta.ru са спасылкай на вынікі экзіт-полу швэдскага тэлебачання, апублікаваныя пасля закрыцця выбарчых участкаў.
Сярод прыхільнікаў Альянсу – 39,6% выбарнікаў. Перавагу кіроўчаму чырвона-зялёнаму блоку аддалі 39,4%.
У правацэнтрысцкі Альянс уваходзяць чатыры партыі – ліберальна-кансерватыўная умераная кааліцыйная (Модератэрна), партыя цэнтра, партыя лібералаў і хрысціянскія дэмакраты.
У блоку чырвона-зялёных тры партыі – сацыял-дэмакраты, партыя зялёных і левая партыя.
У аднапалатным швэдскім парламенце 349 дэпутатаў, якія выбіраюцца на чатыры гады. Паводле вынікаў апошніх выбараў 2014 года ў Швэцыі быў сфармаваны ўрад меншасці з удзелам сацыял-дэмакратаў і зялёных.