BE RU EN

Летась кантрабанда цыгарэт з Беларусі ў Літву вырасла амаль удвая

  • 15.01.2019, 21:52

Літоўскія памежнікі падвялі вынікі 2018-га года.

Летась колькасць кантрабандных цыгарэт у Літву павялічылася на 45%. Такія лічбы агучаны ў справаздачы Літоўскай памежнай службы.

У 2018 годзе на мяжы літоўскія спецслужбы затрымалі 1 мільён 768 тысяч пачак цыгарэт, піша abw.by. Паводле справаздачы памежнікаў, большасць затрыманых кантрабандных цыгарэт была беларускай вытворчасці. Сярод папулярных марак - Fest, Minsk і Korona. Таксама выяўлена невялікая колькасць з Украіны і Таджыкістана.

Сучасныя сістэмы назірання за дзяржаўнай мяжой прывялі да змены маршрутаў кантрабанды. Толькі 47% кантрабанды прайшло у 2018 годзе праз так званую «зялёную» мяжу: гэта значыць па палях, лясах і вадаёмах. У 2017 гэты паказчык складаў 74%.

Прычыны кантрабанды тытунёвых вырабаў у Літву, як і ў іншыя заходнія краіны - вялікая розніца ў кошце. Напрыклад, у Беларусі пачак цыгарэт каштуе блізу 0,74 еўра, а ў Літве кошт пачкі папулярных цыгарэт прыкладна ў 4-5 разоў вышэйшы. Іншымі прычынамі называюць абмежаваную пакупніцкую здольнасць насельніцтва Літвы, памяркоўнасць да кантрабанды, рост прыбытковасці нелегальнага бізнэсу, узровень беспрацоўя, а таксама выгаднае геаграфічнае становішча Літвы для такога бізнэсу, паведамляе pasienis.lt.

Апошнія навіны