BE RU EN

Еўразвяз заклікаў Мадуру абвесціць датэрміновыя выбары ў Венесуэле

  • 26.01.2019, 21:07

У выпадку адмовы ад правядзення датэрміновых выбараў ЕЗ прызнае ўлады Венесуэлы нелегітымнымі.

Еўрапейскі Звяз заклікаў дыктатара Венесуэлы Нікаласа Мадуру абвесціць датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ў краіне. Адпаведную заяву апублікавала Рада Еўропы.

Згодна з заявай, Еўрапейскі Звяз асуджае гвалт з боку ўладаў Венесуэлы ў дачыненні да пратэстоўцаў, які прывёў да гібелі актывістаў.

"Прэзідэнцкія выбары мінулага года ў Венесуэле не былі ні свабоднымі, ні сумленнымі, ні надзейнымі, без дэмакратычнай легітымнасці. Краіна тэрмінова мае патрэбу ва ўрадзе, які будзе выяўляць волю народа Венесуэлы", – заявілі ў Радзе Еўропы.

Як адзначаецца, Еўразвяз спадзяецца, што венесуэльская ўлада абвесціць пра правядзенне датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў у краіне цягам наступных дзён. У выпадку адмовы ад датэрміновых выбараў Еўразвяз прызнае ўладу Венесуэлы нелегітымнай, а лідара апазіцыі Хуана Гуайдо часовым прэзідэнтам.

Нагадаем, раней прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэм'ер-міністр Гішпаніі Пэдра Санчэс заявілі, што патрабуюць ад Мадуры абвяшчэння датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў цягам наступных 8 дзён. Пазней лідараў Францыі і Гішпаніі падтрымалі ў Нямецкім урадзе.

Дадамо, лідар венесуэльскай апазіцыі, які абвесціў сябе часовым прэзідэнтам краіны, Хуан Гуайдо абвесціў, што датэрміновыя выбары прэзідэнта Венесуэлы могуць прайсці цягам 6-9 месяцаў.

Апошнія навіны